Сутнасць і прызначэнне рэсурса

Электронны адукацыйны рэсурс у дашкольнай і пачатковай адукацыі          «У пошуках шчасця”– гэта актуальная работа на сучасным этапе жыццядзейнасці школы, так як научальная гульня-трэнажор дае магчымасць рэалізоўваць кампетэнтнасны падыход у працэсе навучання, актывізаваць дзейнасць вучняў на ўроках, мэтанакіравана выкарыстоўваць  ІКТ,  сервісы GoogleWeb 2.0. Стварае ўмовы для забеспячэння інтэрактыўнасці, камунікатыўнасці навучання, павышэння эфектыўнасці і якасці навучання. Павышае цікавасць вучняў да працэсу навучання, пашырае кругагляд, узбагачае слоўнікавы запас, стымулюе да самастойнай дзейнасці і дае магчымасць карыснана выкарыстоўваць Інтэрнет.
  Матэрыял, які змешчаны ў электронным рэсурсе, вызначаецца лагічнасцю, паслядоўнасцю, граматнасцю падачы, шырынёй і багаццем, адпаведнасцю ўзроставым асаблівасцям вучняў 4 і 5 класаў, арыгінальнасцю падачы матэрыяла.  У змест гульні-трэнажора “У пошуках шчасця” ўключаны тэставыя заданні, крыжаванкі, гульні, кадры з мультыплікацыйных фільмаў, малюнкі. Гульня складзена ў форме падарожжа па Беларусі з сімвалічным героем Бусем. Падчас падарожжа  ёсць магчымасць пазнаёміцца з  міфалагічнымі істотамі, у якіх верылі нашы продкі, тым самым пашыраецца кругляд вучняў.  Заданні гульні патрабуюць ведання не толькі школьнай праграмы, што стымулюе пазнавальную дзейнасць. Прасочваецца міжпрадметная сувязь з урокамі літаратуры. Заданні сістэматызаваны па тэмах: “Тэкст”, “Будова слова”, “Фанетыка”, “Правапіс”, “Назоўнік”, “Назвы месяцаў”. “Кветкі”, “Беларускі перакладчык”. Гэта  аблягчае падрыхтоўку нстаўніка да ўрока, робіць разнастайнай дзейнасць вучняў. Дадзена магчымасць дзецям выкарыстоўваць падказкі, што дазволіць не страціць цікавасць да гульні пры выкананні складаных заданняў.
Трэнажор можа выкарыстоўвацца як на ўроках, так і на факультатыўных занятках, у якасці  задання дадому, а  таксама падчас самастойнай работы вучняў па прадмеце. Працаваць гуляючы можна самастойна аднаму обо адразу некалькім удзельнікам у адзін або ў некалькі этапаў. Пры неабходнасці можна звяртацца да гульні неаднаразова.
Асобныя этапы гульні-трэнажора былі апрабаваны  на ўроках у 4 і 5 класах  для замацавання і кантролю ведаў. Уражанні вучняў і настаўнікаў станоўчыя, выказана гатоўнасць працягваць практыку выкарыстання электроннага адукацыйнага рэсурса “У пошуках шчасця”. У сувязі з гэтым неабходна працягваць працу па напаўненні рэсурса новымі тэматычнымі заданнямі.

 Аўтары работы выявілі ўменне прадуктыўна выкарыстоўваць ІКТ і Інтэрнет- рэсурсы ў навучальным працэсе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий