суббота, 17 декабря 2016 г.

Для цікаўных

Кожны марыць быць шчаслівым. Але паняцце «ШЧАСЦЕ» вельмі шматграннае і разнастайнае. У гэтым яго асаблівасць і чарадзейнасць адначасова. Шчасце – калі свеціць сонца, калі ёсць сябры, калі цябе разумеюць, любяць, калі МІР у свеце. Шчаслівы той, хто шмат ведае. А шмат ведае той, хто многа вучыцца. Але шлях да ведаў не просты. Трэба шмат працаваць, быць цярплівым, настойлівым, старанным. Згадзіцеся, калі будзем шчаслівыя мы, то і людзі навокал стануць шчаслівейшыя, бо шчасце павялічваецца ад таго, што дзелімся ім з іншымі.

      Запрашаем усіх цікаўных (настаўнікаў, бацькоў, вучняў) шукаць шчасце разам, удасканальваючы веды па роднай мове. У чым шчасце, дазнаемся, калі дойдзем да канца навучальнай гульні - трэнажора «У пошуках шчасця».